Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка ды Грышка пра міліцыю і зьбітага журналіста


Саўка ды Грышка пра міліцыю і зьбітага журналіста
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:11 0:00

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра справу журналіста парталу TUT.BY Паўла Дабравольскага, якога ў судзе зьбілі супрацоўнікі міліцыі.

Грышка:
У Менску зьбілі журналіста
Не хуліганы, не бандыты,
А людзі з назвай ёмістай «АМОН».

Саўка:
Так есьлі б он сядзеў спакойна,
Ніхто б яму ня дзелаў больна,
А он, сматры, папёрся на ражон.

Ня нада зьліць её,
Нашу міліцыю,
Ана ня любіць эта, мон амі.

Грышка:
Дык дзе мы жывем?!
Ці дваццаць першы век,
Ці тут сярэднявечча, чорт вазьмі?

У лепшых звычаях гестапа
Байцы АМОНа ці АМАПа
Каваным ботам па пячонцы і ў твар.

Саўка:
А хто жа ў доме тут хазяін?
Он разазьліў, а зьліць нельзя іх,
Вот і спална он палучыў свой ганарар.

Грышка:
Хіба што думаюць рабяты,
Што тут 2010-ы,
І ўсё яшчэ яны гаспадары.

Саўка:
Мой добры друг, скажы на міласьць,
А што глабальна ізьмянілась?
Што так уж сільна ізьмянілась з той пары?

Ня нада зьліць её,
Нашу міліцыю,
Ты ж не палезеш в клетку, там, гдзе зьвер.

Грышка:
Нічога, пройдуць часы,
І гэтыя ўсе псы
За ўсё, за ўсё адкажуць, ты павер!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG