Яшчэ да абвяшчэньня Нацбанкам афіцыйнага курсу рубля на 22 студзеня камэрцыйныя банкі пачалі падвышаць цэны на замежную валюту. Пасьля таго як Нацбанк усталяваў даляр роўным 21 564 рублям, а эўра — 23 779 рублям, каля паловы абменьнікаў сталіцы выставілі курсы роўнымі 22 і 24 тысячы адпаведна.
У адным зь менскіх аддзяленьняў Беларусбанку сабралася немалая чарга. На пытаньне карэспандэнта Свабоды, ці ўсе тут сабраліся купляць даляры, толькі адзін мужчына сярэдніх год абярнуўся і спакойным голасам сказаў: «Трэба браць».