Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добрыя людзі


Франс Франкен Малодшы, «Кабінэт калекцыянэра» (1625).
Франс Франкен Малодшы, «Кабінэт калекцыянэра» (1625).

«Майстэрня не мая» — тлумачыць сябра. Я люблю майстэрні мастакоў. Разглядаю дзірван дэталек інтэр’еру. Раптам бачу сьцяжок ДНР. «Гаспадар сьцяжкі калекцыянуе» — тлумачыць сябра. Унутрана паціскаю плячыма: у калекцыях і не такая сымболіка бывае.

Сябра распавядае, які гаспадар добры чалавек. Тлумачыць, што яшчэ нядаўна гаспадар у Менску быў ледзь не імпэрац, а ў Расеі ўжо стаўся «бандэраўцам». Гэта мы абмяркоўваем апошнія два гады, якія зьмянілі рэальнасьць. Я зьбіраюся сыходзіць і раптам зноў выхопліваю дэтальку: «георгіеўская» стужачка, павязаная неўпрыкмет на балясіне.

Прыяцель ніякавата ўсьміхаецца. Я разумею, як ён перажывае. Я веру, што гаспадар сапраўды добры чалавек. І што так вось атрымалася.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG