Яго аўтары крытыкавалі заклік Кадырава ставіцца да «прадстаўнікоў так званай пазасыстэмнай апазыцыі як да ворагаў народа, як да здраднікаў» і судзіць гэтых людзей за іх падрыўную дзейнасьць. Праваабаронцы заяўляюць, што «факт пагрозаў з боку кіраўніка выканаўчай улады суб’екта фэдэрацыі на адрас часткі грамадзянскай супольнасьці Расеі недапушчальны ня толькі ў маральных, але і ў прававых адносінах».
У дакумэнце адзначаецца, што «абвінавачваньне ў здрадзе і падрыўной дзейнасьці толькі за ўдзел у мірнай грамадзка-палітычнай актыўнасьці носіць характар наўпроставай пагрозы».
«Рамзан Кадыраў ужо неаднаразова дэманстраваў поўнае грэбаваньне законамі Расейскай Фэдэрацыі. У Чачні, якую ён узначальвае, караецца любая, нават цалкам ўмераная крытыка, прычым караецца ня толькі маральным ціскам, але і наўпроставым фізычным гвалтам», — гаворыцца ў заяве Кангрэсу інтэлігенцыі.
Зь ініцыятывай выступілі праваабаронцы Людміла Аляксеева, Валерый Баршчоў, Юры Ўдовін, Святлана Ганушкіна, Ігар Каляпін, Леў Панамароў, рэжысэр Уладзімер Мірзоеў і пісьменьніца Людміла Ўліцкая.