Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскі рынак у Магілёве ў сумётах, без гандляроў і пакупнікоў


Віленскі рынак завеяны. Пратаптаныя сьцежкі
Віленскі рынак завеяны. Пратаптаныя сьцежкі

У Магілёве найвялікшы ў горадзе Віленскі рынак завеяны сьнегам. Без гандляроў і пакупнікоў патрэбы расчышчаць яго няма. Нешматлікія наведнікі пратапталі ў сумётах сьцежкі. Часам да павільёнаў пад’яжджалі на машынах гандляры і пратэктарамі праклалі каляіны.

У суботні дзень працаваць выйшлі крыху больш за дзясятак прадпрымальнікаў. Вакол сябе гандляры пляцоўкі разгрэблі ад сьнегу.

Уваход на рынак. Раней пакупнікоў у суботу было нямала. Цяпер адзінкі
Уваход на рынак. Раней пакупнікоў у суботу было нямала. Цяпер адзінкі


У гутарцы з журналістам прадпрымальнікі паведамілі, што раней адміністрацыя рынку апэратыўна арганізоўвала працу па ачыстцы сьнегу, наймала тэхніку. Аднак і самі гандляры, калі іх было шмат, не пачынаючы сваёй працы, пасьпявалі прыбраць вакол сваіх палатак сьнег. Такім чынам большая частка рынка пазбаўлялася ад сумётаў.

Тыя, хто выйшаў на працу, расчысьцілі пляцоўкі
Тыя, хто выйшаў на працу, расчысьцілі пляцоўкі

Цяпер жа ні гандляроў, ні наплыву пакупнікоў няма.

Рэдкія наведнікі рынку.
Рэдкія наведнікі рынку.

Два тыдні таму ўступіў у сілу прэзыдэнцкі ўказ № 222. Згодна зь ім прадпрымальнікам дазволена гандляваць таварамі лёгкай прамысловасьці, завезенымі з-за мяжы, толькі пры наяўнасьці дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць якасьць і паходжаньне тавараў. Указ паралізаваў працу прадпрымальнікаў на рэчавых рынках і ў гандлёвых цэнтрах, дзе прадавалася прадукцыя расейскай лёгкай прамысловасьці.

Бальшыня павільёнаў зачынена
Бальшыня павільёнаў зачынена
Невялікая купка гандляроў
Невялікая купка гандляроў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG