Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не ўдалося пахваліцца


Іван Уладзіміраў, «У пошуках уцекача-кулака» (1920).
Іван Уладзіміраў, «У пошуках уцекача-кулака» (1920).

У пачатковай школе настаўніца запыталася: падыміце рукі, у каго бацькі-камуністы?! Паднялі некаторыя. Я сказаў — ня ведаю. Вечарам запытаўся ў бацькі — тата, ты камуніст? Ён зубамі скрыгатаў, але адказаў — не. Баяліся сказаць праўду, каб праблемаў не было ў мяне. А мне тады прыкра зрабілася — ня будзе чым пахваліцца ў школе! Потым толькі даведаўся пра ГУЛАГ для дзеда ды тое, як тату падлеткам выганялі адусюль, як сына ворага народу. А яшчэ — вывезьці нашу сям’ю ў Сыбір меліся 22 чэрвеня 1941 году. Не пасьпелі, бо немцы атакавалі СССР. Вярнуліся «таварышы» ў 1944-м, пра свае выракі не забыліся.


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG