Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» пры ўдзеле Navi і Tonqixod прэзэнтуе навагодні дыск у Менску


Альбом «Новае пакаленьне на Новы год» прадставяць на Стары новы год у менскай «Галерэі Ў».

На мінулую навагоднюю ноч тэлеканал «Белсат» ладзіў шоў «Новае пакаленьне на Новы год», у межах якога прапанаваў слухачам нечаканыя дуэты: напрыклад, рэпэр Vinsent сьпяваў з этна-гуртом Šuma voices, а Аляксандар Памідораў выканаў «Цуд на Каляды» з рок-гуртом Trubetskoy.

«Белсат» падрыхтаваў дыск з каляднымі песьнямі свайго праекту. Альбом «Новае пакаленьне на Новы год» прэзэнтуюць у Менску 13 студзеня. На прэзэнтацыі, якая пачнецца а 19-й гадзіне ў «Галерэі Ў», выступяць удзельнікі праекту Navi і Tonqixod, якія зайграюць у фармаце unplugged.

Уваход вольны. Кожны ўдзельнік імпрэзы атрымае ў падарунак дыск з калядна-навагоднімі песьнямі.

Увесь канцэрт «Новае пакаленьне на Новы год», як і запісы шмат якіх іншых праектаў «Белсату», можна паглядзець на Youtube:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG