Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 326 — даляр падаражэў яшчэ на сотню рублёў, эўра зрабіў крок назад


Даляр ЗША на валютнай біржы ў Менску чарговы раз пабіў рэкорд.

Па выніках таргоў на беларускай валютна-фондавай біржы ўсталяваныя новыя курсы замежных валютаў. За даляр цяпер просяць 19 326 беларускіх рублёў, што на 92 рублі альбо паўадсотка больш за курс, усталяваны ўчора. Расейскі рубель таксама вырас адносна беларускага: 252,75, альбо плюс 1,71 рубля да ўчорашняга курсу. Эўра патаньнеў на 23 рублі і цяпер каштуе 20 928 рублёў.

За першыя два тыдні 2016 году даляр падаражэў на 4%, альбо на 757 рублёў, эўра — на 3%, альбо на 628 рублёў, расейскі ж рубель патаньнеў на 1%, альбо на 2,58 беларускага рубля.

Верагодна, падзеньне беларускага рубля зьвязанае з падзеньнем расейскага. Расейская валюта складае толькі траціну беларускага валютнага кошыка, але беларуская эканоміка цесна зьвязаная з расейскай. Тым часам Нацбанк адмовіўся ад таргетаваньня курсаў валютаў і цяпер працуе на валютнай біржы па іншым прынцыпе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG