Камітэт пратэставых дзеяньняў прыняў рашэньне правесьці 27 лютага палітычны марш памяці Барыса Нямцова.
Як паведаміў у Фэйсбуку актывіст, галоўны рэдактар «Ежедневного журнала» Аляксандар Рыклін, падрыхтоўкай акцыі будзе займацца пашыраны Аргкамітэт.
Рыклін выказаў надзею, што марш пройдзе ў цэнтры Масквы і ў ім возьмуць удзел усе апазыцыйныя партыі і рухі, асобныя палітыкі, грамадзянскія актывісты і праваабаронцы.
1 сакавіку 2015 году ў цэнтры Масквы прайшоў шматтысячны марш памяці сустаршыні ПАРНАС і дэпутата Яраслаўскай абласной думы, Барыса Нямцова, якога застрэлілі позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосьце, недалёка ад Крамля.
Абвінавачанымі па справе аб забойстве апазыцыйнага палітыка зьяўляюцца 5 чалавек.
На думку паплечнікаў Барыса Нямцова, сьледзтва адводзіць ад удару сапраўдных заказчыкаў забойства, якія ўваходзяць у блізкае кола кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава.