Цыклён «Даніэла» абрынуўся на Бабруйск лёдам — многія дрэвы ня вытрымалі.
Пасьля ледзянога дажджу, які заліваў Бабруйск і ваколіцы ўсю ноч і раніцу, многія дрэвы ў горадзе не вытрымліваюць ледзянога цяжару. Цэлыя дрэвы і галіны пападалі, у тым ліку на аўтамабілі й лініі электраперадач.