Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пабудуюць газавы калідор «Поўнач-Поўдзень»


Тэрмінал для захаваньня звадкаванага прыродеага газу ў Сьвінауйсьці.
Тэрмінал для захаваньня звадкаванага прыродеага газу ў Сьвінауйсьці.

Газаправоды Львувэк-Адалянув (Lwówek-Odolanów) і Германовіцэ-Страхацына (Hermanowice-Strachocina), дазвол на будаўніцтва якіх атрымаў дзяржаўны канцэрн «Газ-Сыстэм», зьяўляюцца ключавой часткай калідора «Поўнач-Поўдзень», які ствараецца ў Польшчы.

Гэты калідор дасьць магчымасьць, сярод іншага, перапампоўваць звадкаваны газ, які дастаўляецца ў адкрыты летась у Польшчы газапорт ў Сьвінауйсьці, у іншыя краіны: Украіну, Чэхію і Славаччыну.

Кошт будаўніцтва газаправодаў — каля чвэрці мільярда даляраў. Праект часткова фінансуецца Эўрапейскім зьвязам. Завяршэньне працы намечана на канец 2018 году.

Новы калідор дазволіць павялічыць пастаўкі газу з Польшчы ва Ўкраіну і, калі спатрэбіцца, з Украіны ў Польшчу прыкладна напалову — да 8 мільярдаў кубамэтраў на год.

У сьнежні летась Польшча ў новым газапорце ў Свінауйсьці прыняла першы танкер са звадкаваным прыродным газам з Катару. Гэта, як лічаць у Польшчы, элемэнт дывэрсыфікацыі паставак энэрганосьбіта і аргумэнт на перамовах з «Газпрамам».

Танкер «Аль-Нуаман» даставіў першыя 200 тысяч кубамэтраў звадкаванага прыроднага газу (гэта прыкладна 120 мільёнаў кубамэтраў звычайнага прыроднага газу), а ў другой палове сёлетняга году такія рэйсы стануць рэгулярнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG