Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Bellingcat заяўляе пра 20 падазраваных у датычнасьці да гібелі «Боінга» MH17


Рэканструяваны самалёт MH17, падчас прэзэнтацыі выніковай справаздачы пра абставіны гібелі ляйнэра на ўсходзе Ўкраіны 17 ліпеня 2014 году. Нідэрланды,13 кастрысніка 2015 году
Рэканструяваны самалёт MH17, падчас прэзэнтацыі выніковай справаздачы пра абставіны гібелі ляйнэра на ўсходзе Ўкраіны 17 ліпеня 2014 году. Нідэрланды,13 кастрысніка 2015 году

Гаворка ідзе пра расейскіх вайскоўцаў, якія валодаюць найбольш дакладнай інфармацыяй пра абставіны катастрофы.

Валянтэры міжнароднай групы Bellingcat, якая расьсьледуе катастрофу малайзійскага «Боінга» над Данбасам у ліпені 2014 году, абвясьцілі пра звужэньне кола падазраваных у датычнасьці да гібелі самалёта да 20 чалавек.

Пра гэта распавёў у інтэрвію нідэрляндзкай тэлекампаніі NOS заснавальнік групы Bellingcat Эліёт Хігінс.

Два тыдні таму Хігінс перадаў галяндзкай пракуратуры даклад з імёнамі і фатаздымкамі расейскіх вайскоўцаў, якія маюць дачыненьне, як лічаць у Bellingcat, да крушэньня рэйса MH17. У пракуратуры запэўнілі, што прадстаўленая валянтэрамі інфармацыя будзе вывучаная сьледчай брыгадай. Пасьля стараннага вывучэньня сьледчымі і вызначэньня сур’ёзнасьці фактаў, выяўленых валянтэрамі, дадзеныя дакладу могуць быць уключаныя ў матэрыялы крымінальнай справы.

У аб’яднаную міжнародную сьледчую брыгаду ўваходзяць спэцыялісты з Нідэрляндаў, Бэльгіі, Малайзіі, Украіны і Аўстраліі.

У кастрычніку мінулага году Bellingcat прыйшла да высновы, што малайзійскі ляйнэр быў зьбіты ракетай, запушчанай з устаноўкі «Бук», 53-й зэнітна-ракетнай брыгады.

17 ліпеня 2014 году, у дзень гібелі ляйнэра, сыстэма знаходзілася на поўдзень ад горада Сьнежнае Данецкай вобласьці. Раніцай 18 ліпеня ўстаноўку «Бук» правезьлі па Луганску і далей празь мяжу з Украінай, гаварылася ў апублікаванай справаздачы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG