Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча: зьмены ў Канстытуцыйным судзе турбуюць апазыцыю і Эўракамісію


Інаўгурацыя Анджэя Дуды 8 чэрвеня 2015.
Інаўгурацыя Анджэя Дуды 8 чэрвеня 2015.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб Канстытуцыйным судзе. Папраўкі мяняюць колькасны склад канстытуцыйнага суду і парадак вынясеньня ім рашэньняў.

Новы закон прадугледжвае, што суд, які складаецца з гэтага часу з 15 судзьдзяў, будзе прымаць рашэньні дзьвюма трацінамі галасоў, а не звычайнай большасьцю, як гэта прадугледжвалася раней. Пры гэтым на пасяджэньні павінны прысутнічаць ня менш за 13 судзьдзяў.

Апазыцыя выказала рэзкую нязгоду з новым законам, паколькі лічыць, што новаўвядзеньні заблякуюць працу Канстытуцыйнага суду. На думку апазыцыі, кіруючая партыя «Закон і справядлівасьць» спрабуе атрымаць магчымасьць уплываць на рашэньні суду.

Крытыкі закона таксама лічаць, што гэта прымусіць Канстытуцыйны суд уключыць у свой склад пяць нядаўна прызначаных па рашэньні кіруючай партыі «Права і справядлівасьць» членаў суду ад кіруючай партыі, якая дамінуе ў парлямэнце.

Папраўка была падрыхтавана кансэрватыўнай партыяй «Закон і справядлівасьць», якая выйграла парлямэнцкія выбары ў кастрычніку. Урад лічыць, што зьмены ў судовым парадку неабходныя, каб склад суду правільна адлюстроўваў вынікі выбараў.

Эўрапейская камісія выказала занепакоенасьць у сувязі з новымі правіламі, патрабуючы адкласьці іх увядзеньне, паколькі, на думку Эўракамісіі, яны абмяжоўваюць дэмакратыю ў Польшчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG