У вёсцы, дзе вырасла Сьвятлана Алексіевіч, яе прасілі набыць трактар для калгасу. Свабода палічыла, колькі нафты, бульбы, трактароў і тэлевізараў можна набыць на Нобэлеўскую прэмію ў Беларусі.
Па-першае, трэба вызначыцца, колькі атрымала Сьвятлана Алексіевіч за Нобэлеўскую прэмію. Як і ў папярэднія гады, грашовая ўзнагарода склала 8 мільёнаў швэдзкіх крон, што ў пераліку на даляры складае 948 тысяч. Па сёньняшнім курсе — гэта 17,55 мільярда рублёў.
Аднак гэта ня ўся сума, якой Сьвятлана Алексіевіч можа распарадзіцца на радзіме. Згодна беларускаму заканадаўству, ёй давядзецца заплаціць падатак у 13 адсоткаў — 2,28 мільярды, ці 123,21 тысяч даляраў.
Застаецца — 15,27 мільярда рублёў, ці 830 188 даляраў. Лічым, што на гэтыя грошы можна набыць.
2 піўзаводы
Слуцкі піўзавод выстаўлены на аўкцыён у трэці раз. Яго цана зьніжаная да 8,2 мільярда рублёў.
4 «майбахі» для прэзыдэнцкага гаража
Mersedes-Maybach S600 2016 году на сайце вытворцы каштуе ад 189 тысяч даляраў. Нагадаем, што ў 2012 годзе прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка распавёў, што атрымаў такую машыну ў падарунак на дзень нараджэньня.
6 «БелАЗаў»
Цана былога ў выкарыстаньні «БелАЗу» грузапад’ёмнасьцю ў 55 тон 2012 году выпуску — 148 тысяч даляраў. На новы 450-тонны трэба некалькі Нобэлеўскіх прэмій.
29 трактароў
Мадэль трактара «Беларус» — 1221.2 каштуе 531 268 мільёнаў рублёў.
58 вагонаў нафты
Калі браць міжнародны кошт нафты гатунку Brent у 36,2 даляры за барэль, атрымаецца 23 384 барэлі (у адзін вагон-цыстэрну зьмяшчаецца 396 барэляў).
2 542 тоны бульбы
Менгарвыканкам вызначыў максымальную адпускную цану на бульбу ў памеры 6 тысяч рублёў за кг.
4 297 тэлевізараў «Гарызонт»
Самая танная мадэль тэлевізара «Horizont» 24LE5216D каштуе 3,55 мільёны рублёў.
76 273 вышымайкі
Гэтага хопіць, каб апрануць у вышымайкі ўсіх жыхароў Жлобіна. На symbal.by стандартная цішотка з арнамэнтам каштуе 200 тысяч рублёў.