Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дарагія прыхаджанкі


Тэафіль Дэйроль, «Адпачынак на сенажаці»
Тэафіль Дэйроль, «Адпачынак на сенажаці»

На працы — гарачыя дні. Наш гіпэрмаркет уступіў у ліхаманкавую паласу калядна-навагодніх продажаў. У прадаўца, кладаўшчыка, грузчыка — падвойная, а часам і патройная мера намаганьняў.

Восьмая гадзіна працы з дванаццаці. Я, грузчык, сяджу на «родным» складзе ў рэдкую хвіліну адпачынку. Забягаюць дзяўчаты-прадаўцы па чарговую порцыю тавару, заўважаюць мяне.

— Ігароша, — з подсьмехам зьвяртаецца першая, — нейкі ў цябе выгляд не-та-вар-ны!

Другая падхоплівае:

— Сапраўды! Цябе такога нават на акцыі не прадасі!

Рагочам утраіх. Дзякуй вам за клопат, мае дарагія «прыхаджанкі»! Ізноў выцягнулі настрой...

Ігар Канановіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG