Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабчак прыйшла на прэс-канфэрэнцыю Пуціна ў стылі баранавіцкага актывіста


Рыгор Грык на пікеце ў Баранавічах
Рыгор Грык на пікеце ў Баранавічах

На прэс-канфэрэнцыю да прэзыдэнта Расеі вядомая расейская журналістка Ксенія Сабчак прыйшла ў касьцюме, які нагадвае турэмную вопратку. У Баранавічах падобны стыль часта выкарыстоўвае ў акцыях пратэсту грамадзкі актывіст Рыгор Грык, нагадвае Intex-press.

Уладзімір Пуцін 17 сьнежня правёў вялікую прэс-канфэрэнцыю. Сярод 1400 журналістаў сваім зьнешнім выглядам вылучылася вядомая тэлевядучая Ксенія Сабчак.


Жыхарам Баранавічаў такі стыль знаёмы дзякуючы грамадзкаму актывісту Рыгору Грыку.

Напрыклад, у верасьні Грык зьявіўся ў паласатай робе на сваёй былой працы ў верасьні. Такім спосабам, па яго словах, ён хацеў прыцягнуць увагу кіраўніцтва да таго, што яму не выдавалі рабочую вопратку (працадаўца гэты факт абвяргае).

У гэтай жа стылізаванай робе Грык быў на пікеце ў падтрымку Тацьцяны Караткевіч у парку імя 30-годзьдзя ВЛКСМ і ў Менску на акцыі супраць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскіх баз.

Мітынг незалежных прафсаюзаў у Менску. У цэнтры, у канцлягернай робе - грамадзкі ды прафсаюзны актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык. Менск, 7 кастрычніка 2015 году
Мітынг незалежных прафсаюзаў у Менску. У цэнтры, у канцлягернай робе - грамадзкі ды прафсаюзны актывіст з Баранавічаў Рыгор Грык. Менск, 7 кастрычніка 2015 году

На пікеце супраць расейскіх вайсковых базаў 27 верасьня 2015 году
На пікеце супраць расейскіх вайсковых базаў 27 верасьня 2015 году

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG