Сьвятлану Алексіевіч сустрэлі воплескамі і воклічамі «Светлана!»
Пачалася відэатрансьляцыя! Самалёт прызямліўся ў 16:18
Для Сьвятланы Алексіевіч падрыхтавалі каравай з надпісам «Мы ганарымся». Як распавёў Свабодзе аўтар здымка, каравай адмыслова для Сьвятланы апэратыўна вырабіў «вядомы і найцудоўнейшы пекар нашае зямлі — Кастусь Ларкоў».