Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што, я мела крычаць «Жыве Беларусь» і скакаць на кані? — Алексіевіч адказала на папрокі


Сьвятлана Алексіевіч
Сьвятлана Алексіевіч

Сьвятлана Алексіевіч папрасіла карэспандэнта Свабоды ў Стакгольме перадаць яе крытыкам:

«Патлумачце сваім „героям“, што пісьменьнік мае гаварыць на сваёй мове, а не рабіць мітынг з Нобэлеўскай лекцыі. Што я мусіла крычаць „Жыве Беларусь!“? Скакаць на кані? Скажыце пра гэта ад мяне. Я ўсё сказала, але як пісьменьнік. У банкетнай прамове будзе пра Беларусь».

Гэтую просьбу Сьвятлана Аляксандраўна выказала, знаходзячыся ў раёне Стакгольма, дзе жывуць мігранты, куды яна прыйшла на сустрэчу зь дзецьмі.

Некаторыя карыстальнікі сацыяльных сетках пасьля нобэлеўскай лекцыі Алексіевіч крытыкавалі яе за расейскамоўны выступ і малую ўвагу да Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG