Кіраўнік Беларусі наведвае Віетнам трэці раз за гады свайго кіраваньня, ён рабіў візыты туды ў красавіку 1997 і красавіку 2008 году.
У праграме цяперашняга візыту — перамовы з прэзыдэнтам Чыонг Тан Шангам, сустрэчы з генэральным сакратаром камуністычнай партыі Нгуен Фу Чонгам і прэм’ер-міністрам Нгуен Тан Зунгам.
Паводле сайту пасольства Беларусі ў Віетнаме, летась таваразварот паміж дзьвюма краінамі склаў 169 мільёнаў даляраў, у В’етнаме дзейнічае зборачная вытворчасьць аўтамабіляў «МАЗ».
Пасьля Віетнаму Аляксандар Лукашэнка накіруецца з афіцыйным візытам у Туркмэністан, дзе будзе знаходзіцца да 12 сьнежня. Заплянаваныя перамовы з туркмэнскім прэзыдэнтам Гурбангулы Бердымухамедавым.
Гэтыя замежныя візыты — першыя для Лукашэнкі пасьля сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.
Самае папулярнае
1