Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін забраў у Кіеве для сваёй падабароннай лісты і кнігі Сьвятланы Алексіевіч.
Пра гэта ён паведаміў у сваім твітэры.
На кнізе «Ў вайны не жаночае аблічча» Алексіевіч напісала зьняволенай украінскай лётчыцы:
«Мілая Надзя, я захопленая табой. І веру, што ты будзеш свабоднай, будзеш з намі. У цёмныя часы толькі такія людзі ратуюць нашу агульную годнасьць, нашу веру ў чалавека, што ня ўсе пакаціліся ўніз, ёсьць тыя, як ты, хто ўзьняўся ўверх».