Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3 гады турмы расейскаму актывісту за паўторны ўдзел у недазволеных маніфэстацыях


Ільдар Дадзін у судзе
Ільдар Дадзін у судзе

Суд Масквы сёньня асудзіў да трох гадоў пазбаўленьня волі грамадзкага актывіста Ільдара Дадзіна па новым законе, уведзеным ў мінулым годзе.

Дадзін прызнаны вінаватым ў «неаднаразовым парушэньні правілаў правядзеньня публічнага мерапрыемства».

Дадзін стаў першым грамадзянінам Расеі, які асуджаны да турэмнага зьняволеньня за ўдзел у больш чым двух несанкцыянаваных публічных мерапрыемстваў на працягу 180 дзён запар. Сьледчыя кажуць, што ён прыняў удзел у чатырох несанкцыянаваных акцыях пратэсту ў 2014 годзе.

Дадзін не прызнаў сябе вінаватым і назваў сваю справу «ганебным перасьледам на аснове антыканстытуцыйнага закону».

Тром іншым расейскім актывістам, у тым ліку 75-гадововаму Уладзімер Іонаву, былі прад’яўленыя аналягічныя абвінавачваньні.

Расейскія заканадаўцы ўвялі гэты артыкул у Крымінальны кодэкс у ліпені 2014 году. Праваабаронцы назвалі гэтую заканадаўчую навацыю інструмэнт для расправы зь іншадумствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG