Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнт ЗША паведаміў пра дадатковую дапамогу Ўкраіне


Джо Байдэн і Пятро Парашэнка на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
Джо Байдэн і Пятро Парашэнка на супольнай прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў у панядзелак у Кіеве, што ЗША выдзеляць 190 мільёнаў даляраў фінансавай дапамогі, каб спрыяць барацьбе з карупцыяй і правядзеньню рэформаў ва Ўкраіне.

«Украіна знаходзіцца на парогу — тое, што будзе адбывацца ў наступным годзе, хутчэй за ўсё, вызначыць лёс краіны на працягу некалькіх пакаленьняў,» — сказаў Байдэн на сумесным брыфінгу з украінскім прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам па выніках двухбаковых перамоваў.

Украіне трэба будзе яшчэ шмат цяжкай працы па правядзеньні рэформаў, заявіў Байдэн.

Захад неаднаразова заклікаў кіеўскія ўлады выконваць абяцаньні па правядзеньні праграмы рэформаў, пад якую выдзелена 40 мільярдаў даляраў.

У першы дзень знаходжаньня ў Кіеве віцэ-прэзыдэнт ЗША Байдэн сустрэўся з групай чыноўнікаў, палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў і запэўніў іх у поўнай падтрымцы Украіны ў фінансавым пляне з боку Вашынгтона.

Віцэ-прэзыдэнт заявіў, што цана, якую плаціць Расея за свае дзеяньні, будзе расьці да тых часоў, пакуль цалкам ня будуць выкананыя Менскія пагадненьні. Байдэн адзначыў ключавую ролю грамадзянскай супольнасьці і парлямэнту ў забесьпячэньні кантролю над ўрадам і выканаўчай уладай.

Байдэн таксама сустрэўся з мэрам Кіева Віталём Клічком. Пазьней сёньня адбудзецца сустрэча віцэ-прэзыдэнта ЗША з прэм’ер-міністрам Украіны Арсенем Яцанюком.

8 сьнежня Байдэн выступіць з прамовай у Вярхоўнай радзе Украіны. Гэта чацьвёрты візыт Байдэна ў Кіеў з тых часоў, як Расея анэксавала Крым у сакавіку 2014 года і аказала падтрымку прарасейскім сэпаратыстам на ўсходзе Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG