Дакумэнты, банкаўскія карткі і фота забітага гарадзенца апублікаваў сайт Kurdish Daily News.
На адным з фота бачная аўстрыйскае пасведчаньне «rot-weiß-rot karte plus», якое дае дазвол на пражываньне і працу ў горадзе Брэгенц нейкаму Дзянісу Васільеву (транскрыпыя відавочна зь беларускага пашпарта — Dzianis Vasilyeu", зьвяртае ўвагу блогер silverrebel.
На іншых картках бачная дата нараджэння — 9/8/1982. На адной з іх указана Grodno, на іншай — Weissrussland.
Паводле курдзкага сайту, забіты быў чачэнцам, які жыў у Беларусі. Сьцьвярджаецца што Васільеў прыехаў у Сырыю праз Турцыю, куды трапіў зь Нямеччыны. Ён быў забіты ў баі на ірацка-сырыйскай мяжы. Таксама сьцьвярджаецца, што Дзяніс Васільеў прымаў удзел у масавых забойствах курдаў-езідаў.