Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган: Расея гандлюе нафтай з «Ісламскай дзяржавай»


Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган заявіў, што яго краіна валодае доказамі незаконнага гандлю нафтай Расеі з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламскі дзяржава» ў Сырыі.

Такім чынам ён адказаў на тое, што Эрдаган назваў «амаральнымі» сьцьвярджэньнямі расейскага боку аб удзеле сям’і Эрдагана ў імпарце нафты ў ісламскіх экстрэмістаў.

«У нас ёсьць доказы. Мы адкрыем іх сьвету», — заявіў Эрдаган ў тэлезвароце, зробленым у Анкары.

Міністэрства абароны Расеі ў сераду абвінаваціла Эрдагана і яго сям’ю ў датычнасьці да незаконнага гандлю нафтай з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Пасьля таго, як Турэччына зьбіла расейскі самалёт Су-24, у адносінах дзьвюх краін адбылося рэзкае пагаршэньне.

«У апошнія дні ў Расеі ўзьнікла мода, у якую і сама Расея ня верыць», — сказаў Эрдаган. «Расея павінна даказаць, што Турэцкая Рэспубліка купляе нафту ў ІД, у адваротным выпадку — гэта паклёп», — дадаў ён. «Але самы амаральны бок справы ў тым, што да гэтага прыцягнулі маю сям’ю», — адзначыў Эрдаган. Ён паўтарыў, што сыдзе ў адстаўку, калі Масква прадставіць доказы гэтага, і што на самой справе самі расейцы ўдзельнічаюць у нафтавых зьдзелках з ІД.

«Хто купляе нафту ў ІД? Дазвольце мне сказаць. Гэта Джордж Хасвані, уладальнік расейскага пашпарту і грамадзянін Сырыі. Ён зьяўляецца адным з найбуйнейшых прадаўцоў у гэтым бізнэсе.», — заявіў Эрдаган.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG