Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два падазраваныя ў страляніне ў Каліфорніі забітыя пры затрыманьні


Яшчэ адзін затрыманы. Падчас страляніны загінулі 14 чалавек, параненыя 17.

Пасьля страляніны ў Сан-Бэрнардына (штат Каліфорнія, ЗША) паліцыя спрабавала затрымаць зьбеглых нападнікаў, але падчас апэрацыі мужчына і жанчына былі забітыя ў перастрэлцы, паведамляе Reuters. Адзін паліцыянт быў паранены.

Падазраваныя ўцяклі зь месца страляніны на чорным уседарожніку, мелі пры сабе пісталеты і аўтаматычную зброю, былі апранутыя ў чорнае «баявое адзеньне» («assault-style clothing»). Прынамсі адзін падазраваны быў грамадзянінам ЗША, як сьцьвярджае Мусульманская адвакацкая група, яго імя было Саід Фарук. Асоба жанчыны не раскрытая. Як паведамляе паліцыя, затрыманы жывым трэці падазраваны ў страляніне.

Асоба па імені Саід Фарук значыцца ў дакумэнтах як супрацоўнік Дэпартамэнту аховы навакольнага асяродзьдзя акругі Сан-Бэрнардына. Паведамляецца, што на вечарыне ў Цэнтры дапамогі людзям з абмежаванымі магчымасьцямі, дзе адбылася страляніна, сабраліся супрацоўнікі гэтага дэпартамэнту. Паліцыя пакуль не ўяўляе магчымых матываў атакі, ФБР не сьпяшаецца называць яе актам тэрарызму.

Рэкордная страляніна пасьля рэкорду па продажах зброі

Страляніна ў Сан-Бэрнардына, што адбылася 2 сьнежня, стала самай крывавай у ЗША за апошнія тры гады. У ёй загінулі 14 чалавек, былі параненыя 17. Ад іншых падобных інцыдэнтаў яна адрозьнівалася тым, што нападнікаў было некалькі, і яны спрабавалі захаваць жыцьцё.

СМІ зьвяртаюць увагу на тое, што страляніна адбылася неўзабаве па дні распродажаў, «Чорнай пятніцы», у якую ФБР апрацавала рэкордную колькасьць заявак на набыцьцё агнястрэльнай зброі: давялося правесьці 185 345 праверак. У тую ж «Чорную пятніцу» нападнік адкрыў агонь па наведніках клінікі Planned Parenthood у Каларада Спрынгз, у выніку страляніны загінулі тры чалавекі, параненыя дзевяць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG