Заснавальнік Фэйсбуку Марк Цукербэрг абвясьціў, што на працягу жыцьця аддасьць 99% акцый гэтай сацсеткі — якія сёньня маюць вартасьць 45 мільярдаў даляраў — на дабрачыннасьць, «каб зрабіць гэты сьвет лепшым».
Зрабіць гэты крок падштурхнула Цукербэрга зьяўленьне на сьвет дачкі Макс.
У лісьце да нованароджанай, разьмешчаным у Фэйсбуку, Марк Цукербэрг з жонкай Прысцылай Чан напісалі: «Як і ўсе бацькі, мы хочам, каб ты расла ў лепшым сьвеце, чым наш сёньняшні».
Самае папулярнае
1