Ідуць! Калёна рухаецца ў бок Фізфаку БДУ, перадае карэспандэнт Свабоды.
Пятро Маркелаў раздае ўлёткі.
Зьявіўся першы плякат.
У Міхайлаўскім сквэры, паведамляе карэспандэнт Свабоды, ужо больш за 40 удзельнікаў акцыі. Пакуль нічога ня робяць.
Міліцыянты перапісалі зьвесткі назіральнікаў на акцыі.
З тэхнічных прычынаў відэатрансьляцыі ня будзе: у Міхайлаўскім сквэры стаў пагана лавіцца мабільны інтэрнэт.
Карэспандэнт Свабоды паведамляе, што ў Міхайлаўскім сквэры каля двух дзясяткаў чалавек, калі не лічыць журналістаў і міліцыянтаў.
Тым часам студэнты юрфаку БДУ…