Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядоўца тэлеканалу «Дождь» прызнаўся, што мае ВІЧ


Тэлевядучы Павел Лабкоў паведаміў, што ў яго выяўлены ВІЧ ў 2003 годзе.

Гэтыя словы прагучалі ў эфіры праграмы Hard Day’s Night ўвечары ў аўторак, 1 сьнежня на тэлеканале «Дождь».

Лабкоў паведаміў, што пасьля таго, як стала вядома аб яго станоўчай рэакцыі на ВІЧ, ад паліклінікі ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі яго адмацавалі і скасавалі дамову добраахвотнага мэдыцынскага страхаваньня. «Ваша справа будзе перададзеная ў маскоўскі камітэт аховы здароўя, дзе вы будзеце пастаўленыя на ўлік. Усяго добрага, да пабачэньня!» — сказалі Лабкову ў паліклініцы.

Лабкоў запрасіў у студыю дырэктара Фэдэральнага цэнтру па прафіляктыцы і барацьбе са СНІДам Вадзіма Пакроўскага, які намаляваў графік цячэньня хваробы і патлумачыў, як у яго будзе зьніжацца імунны статус і як будзе падвышацца пасьля тэрапіі.

1 сьнежня ў сьвеце адзначылі дзень барацьбы са СНІДам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG