Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турцыя адкрывае новую старонку ў дачыненьнях з Эўразьвязам


Прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутаглу
Прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутаглу

Прэм’ер-міністар Турцыі Ахмэт Давутаглу назваў «гістарычнай падзеяй, якая адкрывае новую старонку ў дачыненьнях Турцыі і Эўразьвязу» саміт, які праходзіць у нядзелю ў Брусэлі. Ён таксама падзякаваў лідэрам краін ЭЗ за новы пачатак у працэсе руху яго краіны ў Эўропу.

Як перадае Reuters, чакаецца, што лідэры ЭЗ прапануюць Турцыі бязьвізавы рэжым, фінансавую дапамогу і аднаўленьне перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ у абмен на спрыяньне Анкары ва ўрэгуляваньні міграцыйнага крызісу.

У сваю чаргу, канцлер ФРГ Ангела Мэркель адзначыла, што Эўразьвяз мае шмат прычын, каб умацоўваць супрацоўніцтва з Турцыяй. Паводле яе, гаворка ідзе не толькі пра канфлікт у Сырыі і барацьбу супраць тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», але і пра нелегальную міграцыю.

«Істотным пунктам пляну дзеяньняў ЭЗ-Турцыя будуць шляхі замены нелегальнай міграцыі легальнай, паляпшэньне становішча ўцекачоў у Турцыі», — патлумачыла яна.

Сёлета каля 900 тысяч мігрантаў і ўцекачоў прыбылі ў Эўропу з Блізкага Ўсходу і арабскіх краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG