Таня Скарынкіна нарадзілася ў 1969 (райцэнтар Смаргонь). Выпускніца Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Працавала ілюстратарам дзіцячых кніг, паштальёнам, журналістам, калюмністам. Друкавалася ў беларускіх папяровых выданьнях «Зорка», «Першацьвет», «Няміга літаратурная», «Маладосьць», «Народная воля», «Мінская школа», «Arche», а таксама ў маскоўскім «Воздухе», у часопісах «Крещатик» (Германія), «Лава» (Украіна), «Аналогон» (Чэхія), «Сибирские огни» (Расея). Друкавалася ў сеткавых выданьнях «Полутона», «TextOnly», «Двоеточие», Лиterraтура і інш. Вершаваныя зборнікі: «Книга для чтения вне помещений и в помещениях» (Менск, «Кнігазбор», 2013) і «Португальские трехстишия» (Нью-Йорк, «Айлурос», 2014). Вершы перакладаліся на іўрыт, польскую, чэскую, італьянскую і англійскую мовы.
1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)
Чалавек вясёлы, просты. Лепш далёкі, чым блізкі, а галоўнае — дасьціпны.
2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?
Вершы дзе і калі заўгодна. Эсэ на кухні, пасьля сьняданку да абеду, пераважна ў дождж.
3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?
А. і Б. Стругацкія «За мільярд год да канца сьвету». Раз на два, тры гады абавязкова перачытваю. Дакладна ведаю, што я не адна такая.
4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?
Часткова П’ер Бязухаў, часткова «падлетак» Дастаеўскага.
5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?
Леў Талстой. Прызвычаілася так думаць з маленства, калі ў 8 год тата падарыў набор нестандартна-вялікіх паштовак «Вайна і мір». Потым у сярэдняй школе было шыкоўнае выданьне з малюнкамі «Детство, отрочество». І пайшло, паехала. Ужо і неахвота пераасэнсоўваць.
6. Што вы цяпер чытаеце?
Адразу некалькі кніг, як заўсёды.
Ясунары Кавабата «Стогн гары»: трэцюю кнігу японца, лічу вялікага, чытаю; да «Стогну гары» была «Сьнежная краіна» і «Мэйдзін», пра чэмпіянат па гульні ў Го; ён піша на першы погляд надзвычайна проста, але прастата ягоная падманная; шмат старонак за раз не адолееш, бо неверагодна шчыльны зьмест; там унутры, пад тэкстам.
Вітальд Гамбровіч «Фэрдыдурка», па-польску: да гэтага ў «ИЛ» тры разы чытала на расейскай мове; крыху аблягчыла шматлікім перачытваньнем цяперашняе іншамоўнае, не беручы пад увагу тое, што кніга сама па сабе складаная, абсурдная, філязофская; часам дзіка сьмешная.
Альгерд Бахарэвіч «Дзеці Аліндаркі»: дзіўнае адчуваньне чытаць кнігу знаёмага чалавека; раман трывожны, хвалююся за герояў; і звонку выглядае прыцягальна; у мяне шмат хто прасіў пачытаць; вось каб у раённую бібліятэку асобнікаў хаця б 5.
7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?
Па-польску. Зусім бяз слоўніка пакуль не магу, але прыкладаю вялікія намаганьні, каб ім не карыстацца ў далейшым.
8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?
Кнігамі іх цяжка назваць. Проста два зборнікі вершаў, зь якіх некаторыя падабаюцца больш, некаторыя менш. Напрыклад, гэты нічога сабе (так мне сёньня падаецца):
ДЛЯ ОТРЫВНОГО ПОРНОГРАФИЧЕСКОГО КАЛЕНДАРЯ
Избранным своим чернильным почерком
потому что правою рукою как и другою движет отчаяние
сочиняю по чистой пыли
про неестественно-дикие очень близкие отношения
:
мы не хватали как в детстве с ножа
даже намека не было на соревнование
на пружинную койку ложились дрожа
двигались в положении лежа
над простынями сгорали подушки
делались угольными складочки
к вечерней заре приспосабливая утро
укоризненно пели сверчки
:
когда же
когда же
человеческие особи устыдятся
и окрасятся пятиконечными кисточками
когда же
когда же
завьются барашки целомудрия
на изгибах последней неразбавленной речки?
9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?
Маю вершаў на дзьве. І колькасьць іх паступова расьце.
10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабоднай?
Чытаючы добрую кнігу перад сном.