— Ці ведаеш, што З. чакае дзіця? Такія чуткі ходзяць у народзе... — паведамляе мая калега на працы.
— Наш пісьменьнік З.? — упэўніваюся.
З., як і я, нарадзіўся перад палётам Гагарына ў космас. У яго ўжо ёсьць унукі. У мяне — what a pity! — няма.
— Выдатная навіна. Я заўсёды казаў, што каб Беларусь зажыла, трэба пісаць меней кніжак, а нараджаць болей беларусаў. Ён нарэшце ўзяўся за розум, — кажу.
— Узяўся за розум і стаў працаваць для Беларусі ня толькі галавой, — пагаджаецца калега.
Сьмяемся ад душы.
Месяц таму мы з калегай пагыркаліся і ня вельмі каб адзываліся адно да аднаго. А тут на табе!
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org