Такім чынам суд адхіліў скаргу абароны журналісткі на прысуд. Сама Ісмаілава адмаўляе сваю віну, лічачы прысуд палітычна матываваным.
Хадзіджа Ісмаілава была затрыманая ў пачатку сьнежня. Да гэтага супраць яе некалькі разоў заводзіліся крымінальныя справы. Праваабаронцы зьвязваюць справу супраць Ісмаілавай зь яе журналісцкай дзейнасьцю — у прыватнасьці, з публікацыямі аб сямейным бізнэсе прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева.
У жніўні Ісмаілава стала ляўрэатам прэміі імя Элісан Дэ Форж, якую прысуджае міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch. Паводле заявы, распаўсюджанай арганізацыяй, узнагарода прысуджаецца тым, хто «сьмела змагаецца за правы чалавека, часта ў небясьпечных умовах».
У траўні Хадзіджа Ісмаілава атрымала прэмію імя Барбары Голдсьміт за свабоду слова, якая штогод уручаецца літаратурнай арганізацыяй ПЭН-Клюб.