Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турцыі затрыманы падазраваны па справе аб тэрактах у Парыжы


Антальля
Антальля

Па справе аб парыскіх тэрактах у Турцыі затрыманы грамадзянін Бэльгіі. З 16 лістапада ён пражываў у пяцізоркавым гатэлі ў Антальлі.

У Турцыі затрыманы падазраваны па справе аб парыскіх тэрактах. Пра гэта ў суботу, 21 лістапада, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на прадстаўніка турэцкіх уладаў. Прадстаўнік заявіў, што падданы Бэльгіі мараканскага паходжаньня Ахмэт Дахмані быў схоплены ў пяцізоркавым гатэлі ў Антальлі, дзе ён пражываў з 16 лістапада. 26-гадовы Дахмані падазраецца ў тым, што ён вывучаў аб’екты для тэрактаў у Парыжы, у выніку якіх 13 лістапада загінулі 129 чалавек і яшчэ 350 былі параненыя.

Апроч яго турэцкія ўлады затрымалі таксама на разьмешчанай непадалёк аўтамагістралі двух грамадзян Сірыі. Іх падазраюць у тым, што яны былі пасланыя джыгадысцкай групоўкай «Ісламская дзяржава», каб дапамагчы Дахмані перасекчы мяжу.

Гэтыя двое — 29-гадовы Ахмад Тахір і 23-гадовы Мухамад Вэрды — меркавана накіроўваліся на сустрэчу з Дахмані ў Антальлю. Паведамляецца таксама, што Турцыя дэпартавала групу мараканцаў, затрыманых на гэтым тыдні ў стамбульскім міжнародным аэрапорце па падазрэньні ў сувязях з ІД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG