Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў: «Рашэньне па авіябазе ўжо прынятае Крамлём»


Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў лічыць, што пытаньне пра разьмяшчэньне расейскай авіябазы ў Беларусі ўжо вырашана.

«Думаю, рашэньне па авіябазе ўжо прынятае Крамлём. Лукашэнка робіць выгляд, што супраціўляецца гэтаму рашэньню, — заявіў палітык у інтэрвію „Голасу Амэрыкі“. — Захаду трэба слухаць ня рыторыку, якая гучыць у Лукашэнкі, а ацэньваць рэальныя дзеяньні, якія адбываюцца ў ваеннай сфэры паміж Менскам і Масквой».

Саньнікаў скептычна ацэньвае мэтазгоднасьць крэдыту МВФ ва ўмовах кіраваньня Лукашэнкі. «Безумоўна, пры Лукашэнку ўся дапамога фінансавая, эканамічная накіравана на захаваньне рэжыму. МВФ неаднаразова пераконваўся, што ніякія рэформы не значацца ў плянах дыктатуры. Сам Лукашэнка выразна сказаў, што ніякіх рэформаў не будзе», — нагадаў ён.

Саньнікаў лічыць паўторам мінулых памылак спробу краін Захаду ўгаварыць Лукашэнку пайсьці на палітычныя і эканамічныя рэформы, а таксама зьняцьце санкцый у дачыненьні да ўладаў. На яго думку, гэта азначае, што «эўрапейцы не намацалі яшчэ стратэгіі адносінаў з Беларусьсю». Паколькі заходнія краіны не надаюць сур’ёзнага значэньня Беларусі, то сіла Лукашэнкі заключаецца ў слабасьці пазыцыі Захаду.

Саньнікаў асьцерагаў ад згортваньня дыялёгу з дэмакратычнымі сіламі Беларусі: «Калі пачынаецца дыялёг Захаду з дыктатурай — чакай больш рэпрэсій. Зараз рэпрэсіі не спыняюцца. Яны не так бачныя для Захаду. Але такім шляхам ніякіх рашэньняў для Беларусі не будзе знойдзена — ні палітычных, ні эканамічных».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG