Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: бомбы, закладзеныя ў А321 і дамах у Маскве ў 1999 годзе, падобныя


Да такой высновы прыйшлі экспэрты, якія вывучылі апублікаванае баевікамі фота самаробнай бомбы, якая нібыта выбухнула на борце А321 «Кагалымавія».

Выбуховую прыладу, якая меркавана была выкарыстаная для тэракту на борце расейскага самалёта А321, аналягічная самаробным бомбам, што ўзарваліся ў жылых дамах у Маскве ў верасьні 1999 году. Да такой высновы прыйшлі экспэрты, апытаныя расейскай газэтай «Коммерсантъ».

Напярэдадні часопіс тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Dabiq апублікаваў фота самаробнай бомбы. Яна ўяўляе сабой алюмініевую банку з-пад напою Schweppes, электрадэтанатар і перамыкач.

Экспэрт-выбухатэхнік распавёў выданьню, што на фатаграфіі зьмешчаная выява «стандартнага электрадэтанатара савецкага ўзору» і звычайны выключальнік для бытавых прыбораў з прымацаваным да яго ізастужкай таймэрам. Усе гэтыя прадметы знаходзяцца ў вольным продажы і адносяцца да элемэнтарнай электронікі.

Газэта адзначае, што аналягічныя выбуховыя прылады ўжываліся баевікамі на Паўночным Каўказе. Экспэрты зьвярнулі ўвагу, што мэханізм прывядзеньня ў дзеяньне зьмешчанай на здымку тэрарыстаў бомбы адпавядае тым, якія выкарыстоўваліся пры выбухах дамоў у Маскве ў 1999 годзе. Тады загінулі 230 чалавек. Расейскія ўлады абвінавацілі ў арганізацыі тэракту баевікоў, якія дзейнічалі на Паўночным Каўказе — Хатаба і Абу Умара.

У крушэньні расейскага самалёта ў Эгіпце, адказнасьць за якое ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава», загінулі 224 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG