Паведамляецца, што францускія паліцыянты ліквідавалі двух меркаваных тэрарыстаў, у тым ліку сьмяротніцу, якая падарвала сябе.
Парыская пракуратура паведаміла, што падчас апэрацыі жанчына-тэрарыстка, на целе якой была замацаваная выбухоўка, пасьпела прывесьці бомбу ў дзеяньне і загінула ад выбуху, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
Прынамсі, трое паліцэйскіх атрымалі раненьні.
Сёньня раніцай паліцыя атачыла дом, дзе ў адной з кватэраў забарыкадаваліся, па розных зьвестках, ад аднаго да трох чалавек.
У раёне была чутная страляніна і выбухі. Над кварталам кружыць паліцэйскі верталёт, паведамляюць французскія СМІ. У раён спэцапэрацыі былі сьцягнутыя вайскоўцы. Мэтай рэйду паліцыі і арміі, як паведамляюць СМІ, быў захоп меркаванага арганізатара тэрактаў у Парыжы 13 лістапада Абдельхаміда Абауда.
У Парыжы вечарам у пятніцу 13 лістапада адбылася сэрыя тэрактаў, адказнасьць за якія ўзяла на сябе экстрэмісцкай групоўка "Ісламская дзяржава". Ахвярамі нападаў сталі 129 чалавек. Адзін з тэрактаў быў зьдзейсьнены ў раёне Сэн-Дэні, дзе знаходзіцца стадыён Стад-дэ-Франс.