Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс Charlie Hebdo апублікаваў першую карыкатуру на тэракты ў Парыжы


Крыніца: charliehebdo.fr
Крыніца: charliehebdo.fr

Вядомае францускае сатырычнае выданьне Charlie Hebdo апублікавала першую карыкатуру на тэму тэрактаў, якія адбыліся ў Парыжы 13 лістапада.

Малюнак зьявіўся на галоўнай старонцы сайту charliehebdo.fr/

Charlie Hebdo сёньня. Сама ж газэта выйдзе ў продаж 18 лістапада.

На карыкатуры намаляваныя прывіды ці душы загіблых, стылізаваныя пад тыповых французаў — з вусамі, у бярэтах і з багетамі пад пахай. Надпіс на малюнку перакладаецца як «Французы вяртаюцца да нармальнага жыцьця».

У ноч на 14 лістапада ў Францыі адбыўся адзін з самых маштабных тэрактаў за апошнія некалькі гадоў.

7 студзеня сёлета на рэдакцыю часопіса таксама быў зроблены напад. Тады ў выніку тэракту загінулі 12 чалавек, сярод якіх 10 супрацоўнікаў часопісу і двое паліцыянтаў. Яшчэ 11 чалавек былі параненыя. Паводле выканаўцаў тэракту, супраць журналістаў Charlie Hebdo забойствы былі помстай за карыкатуры, у якіх высьмейваўся і зьневажаўся іслам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG