Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўныя сілавыя органы абараняюць не патрыётаў Беларусі, а прарасейскіх калябарантаў, — Янукевіч


Аляксей Янукевіч
Аляксей Янукевіч

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у камэнтары для Радыё Свабода выказаў салідарнасьць з маладафронтаўцамі, якіх скруцілі і вывелі з залі падчас сустрэчы ў Менску з ідэолягам «русского мира» Мікалаем Старыкавым.

«Не павінна быць месца для сустрэчаў у Беларусі з такімі асобамі, як Старыкаў. Такія сустрэчы не павінны адбывацца, і гэта кампэтэнцыя органаў дзяржбясьпекі, аховы парадку — сачыць, каб такія шкодныя для нацыянальных інтарэсаў мерапрыемствы не адбываліся на нашай зямлі.

Натуральна, бязьдзеяньне міліцыі і КДБ у дадзенай сытуацыі выклікае абурэньне. На жаль, ня першы раз мы бачым, калі дзяржаўныя сілавыя органы абараняюць не патрыётаў Беларусі, а наадварот, прарасейскіх калябарантаў і прарасейскую „пятую“ калёну. Гэта фактычна чарговы раз прымушае нас узмацняць працу дзеля таго, каб мабілізаваць беларускае грамадзтва на абарону нацыянальнай ідэі і нацыянальнай дзяржаўнасьці. Бо мы бачым: дзяржаўныя органы ня робяць гэтую справу належным чынам», — сказаў Аляксей Янукевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG