Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закладнікаў у Парыжы вызвалілі, два нападнікі забітыя


Паліцыя ўзяла штурмам канцэртную залю Bataclan у Парыжы, вызваліўшы закладнікаў і забіўшы двух нападнікаў, паведамілі францускія мэдыі.

Увечары 13 лістапада ў цэнтры Парыжу адбылося некалькі нападаў.

Францускае тэлебачаньне паведаміла, што непадалёк ад галоўнага стадыёну францускай сталіцы адбыліся выбухі падчас футбольнага матчу Францыя-Нямеччына. Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, які прысутнічаў на матчы, быў эвакуяваны.

Таксама паведамляецца, што падчас страляніны ў розных месцах Парыжу загінулі людзі. Агулам колькасьць забітых ня меней за 46 чалавек, дзясяткі параненыя.

Францускі ўрад прыняў рашэньне зачыніць дзяржаўныя межы і вывесьці на вуліцы войскі, заявіў прэзыдэнт Алянд у сваім звароце да нацыі, назваўшы напады "беспрэцэндэнтнымі". Гарадзкія ўлады Парыжу, заклікалі людзей не выходзіць з дому.

Паводле паліцыі, дзясяткі чалавек у канцэртнай залі Bataclan былі захоплены ў закладнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG