Студэнты БДУІР у сацыяльных сетках паведамляюць, што ім прапаноўваць наведаць лекцыю Мікалая Старыкава ў Менску. За гэта абяцаюць вызваленьні ад заняткаў.
Вядома месца і час збору. Гэта панядзелак 17:40 па вуліцы Камуністычная, 86. Студэнты таксама паведамляюць, што арганізацыяй сустрэчы займаецца БРСМ.
Мікалай Старыкаў вядомы сваімі антыбеларускімі і антыўкраінскімі выказваньнямі. Ён адзін зь лідэраў “Антымайдану”, рашуча падтрымлівае анэксію Крыма. Раней паведамлялася, што пасьля зваротаў менчукоў была адмененая адна яго сустрэча.