Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі актывіст, асуджаны за падпал КДБ: «У нас Паўленскага затрымалі б на падыходзе»


Беларускі актывіст Яўген Васьковіч, вызвалены пасьля 4,5 гадоў турмы за спробу падпалу Бабруйскага КДБ, распавёў Радыё Свабода пра сваё стаўленьне да акцыі Пятра Паўленскага і чаму такое немагчыма паўтарыць у Беларусі.

«Гледзеў учора ўвечары відэа пра акцыю „Пагроза“ расейскага мастака Пятра Паўленскага — падпал дзьвярэй ФСБ у Маскве. Зьвярнуў увагу, як ён спакойна стаіць. Не азіраецца, не ўцякае, не нэрвуецца.

Расейскі мастак падпаліў дзьверы галоўнага будынка ФСБ у Маскве ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:36 0:00
Наўпроставы лінк

На тым жа відэа было паказана і затрыманьне Пятра. Тут я ўвогуле быў зьдзіўлены. І вось чым. У Беларусі, калі б нас (мяне і маіх хаўрусьнікаў) сілавікі напаткалі падчас шпурляньня бутэлек з напалмам у будынак КДБ, то мы адчулі б на сабе і кулакі і боты міліцыянтаў. Тут жа — не. Да Пятра Паўленскага падыходзіць паліцыянт і зусім небрутальна затрымлівае яго.

Што гэта: страх вялікай дзяржавы ці ўвогуле заняпад сілаў? Беларускія спэцслужбы, на маю думку, лічылі, што справа са шпурляньнем бутэлек напалму ў будынак, хай сабе і бабруйскага КДБ патыхае ня проста пратэстам, а пераваротам. Бо, як мяркуюць таталітарныя паліттэхнолягі, народ — гэта статак, і хто падасьць яму прыклад, той і павядзе яго. Так лічаць і так дзейнічаюць. А расейскія ФСБэшнікі не разумеюць?

Да таго, мне цікава, якім чынам Пётар падышоў да будынка ФСБ з каністрай бэнзіну. У Беларусі за такое нас затрымалі б яшчэ на падыходзе.

Чытаючы камэнтары да акцыі Паўленскага, я заўважыў, што большасьць людзей ня проста не падтрымлівае, але ўвогуле — варожа ставіцца. Некаторыя заклікаюць закрыць Паўленскага ў псыхушку, іншыя абураюцца, куды глядзіць ФСБ...

А расейскія ўлады, тым часам, назіраюць і робяць высновы, як быць. Жорстка пакараюць ці даруюць Паўленскаму — залежыць ад грамадзтва: калі Пятра будуць падтрымліваць, то яго пакараюць, а калі не, то і ня варты мастак увагі „цара“.

Але наўрад ці атрымае ён сем гадоў турмы, як у Беларусі».

***
У траўні 2011 году Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумесьсю. Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — «Злоснае хуліганства» і «Наўмыснае прычыненьне шкоды ў асабліва буйных памерах». На думку пракурора, «напад на КДБ быў відавочным выклікам грамадзтву з дэманстрацыяй сваёй беспакаранасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG