Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Коммерсант»: Пасьля забароны палётаў у Эгіпет у Расеі падумваюць аб адмене авіязносін і зь іншымі краінамі


Крыніца «Коммерсант-Online» у апараце ўраду Расеі паведаміла, што «забарона на палёты ў Эгіпет уведзеная, яна будзе доўжыцца ня месяц-другі, а гады».

Суразмоўца выданьня дадаў, што аналягічныя рашэньні будуць уносіцца і ў «дачыненьні да іншых краін».

Афіцыйна гэтая інфармацыя не пацвярджаецца

У Савеце Фэдэрацыі таксама лічаць забарону на палёты па іншых кірунках цалкам верагоднай.

«„Ісламская дзяржава“ і наагул тэрарызм вельмі сур’ёзна распаўсюдзілі свой уплыў. Трэба быць гатовымі да таго, што Расея можа стаць прыцэльнай дзяржавай», — заявіў першы намесьнік старшыні камітэту СФ па абароне і бясьпецы Франц Клінцэвіч. Сэнатар не выключае спыненьня авіязносін зь іншымі краінамі, калі «сытуацыя будзе разьвівацца ў парадыгме сур’ёзнай небясьпекі для грамадзян РФ».

Высокапастаўленыя крыніцы ў расейскіх дзяржструктурах таксама заявілі «Коммерсанту», што катастрофа самалёта ў небе над Сынаем стала вынікам здрады ўнутры эгіпецкіх спэцслужбаў. «Што там ні здарылася, гэта іх вялікі правал», — заявіў адзін з суразмоўцаў выданьня. У прыватнасьці, паводле крыніц, цяпер правяраецца інфармацыя аб тым, што да борта Airbus A321 да ўзьлёту па невядомых прычынах былі дапушчаныя пабочныя асобы.

Амерыканскія спецслужбы не выключаюць, што тэрарысты праніклі ў службы аэрапорта ў Шарм-эш-Шэйху, каб пранесьці бомбу на борт самалёта.

Напярэдадні прэм’ер-міністар Расеі заявіў, што на борце расейскага самалёта А321 мог адбыцца тэракт. «Верагоднасьць тэрарыстычнага акту, натуральна, застаецца ў якасці прычыны таго, што адбылося», — заявіў Мядзьведзеў у інтэрвію «Расейскай газэце».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG