Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савецкія дысыдэнты падтрымалі «Пагоню»


Фота з сайту "Маладога фронту"
Фота з сайту "Маладога фронту"

7-8 лістапада актывісты Маладога Фронту наведалі савецкіх дысыдэнтаў Міколу Конана і Антона Фурса, якія за савецкім часам былі асуджаны на шматгадовыя тэрміны фактычна за любоў да беларускай мовы і сваёй Бацькаўшчыны, паведамляе прэсавая служба «Маладога фронту».

Савецкія дысыдэнты распавялі маладафронтаўцам пра сваю працу ў патрыятычных арганізацыях, пра перасьлед камуністычнага рэжыму і жыцьцё ў ГУЛАГу.

«Мы прагнулі вяртаньня беларускай мовы і таму вырашылі яднацца і дзейнічаць», — распавядае адзін з лідэраў СБП Антон Фурс, які ў 1947 годзе быў асуджаны на 15 гадоў савецкіх лягераў.

Мікола Конан і Антон Фурс выказалі падтрымку тым беларускім патрыётам, якія сёньня вядуць барацьбу за адраджэньне беларускай мовы і вяртаньне сапраўдных сымбаляў Беларусі — герба «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцяга.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG