Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія МВФ пачынае працу ў Беларусі — будзе вырашацца пытаньне крэдыту


Падчас сустрэчы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам МВФ Крысьцін Лагард у ЗША. Нью-Ёрк, 27 верасьня 2015 году
Падчас сустрэчы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з дырэктарам МВФ Крысьцін Лагард у ЗША. Нью-Ёрк, 27 верасьня 2015 году

Сёньня ў Беларусі пачынае сваю працу місія Міжнароднага валютнага фонду. Прадстаўнікі місіі будуць знаходзіцца ў краіне да 19 лістапада.

Як піша БЕЛТА, працай місіі будзе кіраваць Пітэр Долман.

Раней міністар фінансаў Уладзімер Амарын паведаміў, што беларускія ўлады гатовыя прадставіць экспэртам МВФ плян рэформаў. Ён сказаў, што Беларусь просіць у Міжнароднага валютнага фонду крэдыт памерам 3 мільярды даляраў: ня стэнд-бай, а так званы «пашыраны фармат».

У ліпені, падчас мінулага візыту місіі фонду ў Беларусь, прадстаўнікі МВФ падкрэсьлівалі, што крэдыт будзе выдзелены толькі ў тым выпадку, калі беларускія ўлады прадэманструюць гатоўнасьць «рэалізаваць амбітную праграму структурных рэформаў».

У пятніцу, 6 лістапада, падчас інаўгурацыі Аляксандар Лукашэнка выступіў з прамовай, дзе заявіў, што ніякіх рэформаў у Беларусі праводзіцца ня будзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG