«Я думаю, ёсьць верагоднасьць таго, што бомба была на борце. І мы ўспрымаем гэта вельмі сур’ёзна», — сказаў лідэр ЗША ў інтэрвію журналістам KIRO / CBS News Radio.
За мінулыя суткі гэтая вэрсія стала галоўнай сярод прадстаўнікоў заходніх краінаў, якія ня маюць доступу да абломкаў зь месца аварыі, у прыватнасьці ЗША і Вялікабрытаніі.
СМІ раней даведаліся, што высновы гэтыя зроблены на падставе перахопу перамоваў тэрарыстаў у Эгіпце. У ноч на пятніцу крыніцы CNN распавялі, пра што менавіта яны гаварылі. Пра такую ж прычыну катастрофы ў чацьвер казаў і брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран, якому прэзыдэнт Расеі Пуцін у тэлефоннай размове параіў апэраваць толькі афіцыйнымі дадзенымі.
Пра магчымасьць выбуху на борце ляйнэра, які прывёў да найбуйнейшай авіякатастрофы ў гісторыі расейскай авіяцыі, Абама разважаў падчас інтэрвію KIRO / CBS News Radio, перадае Reuters. Вытрымкі былі зацытаваныя ў эфіры CNN. Прэзыдэнт ЗША, у прыватнасьці, заявіў: «Я думаю, ёсьць верагоднасьць таго, што бомба была на борце. І мы ўспрымаем гэта вельмі сур’ёзна. Мы выдаткуем шмат часу на тое, каб пераканацца ў высновах нашых экспэртаў і выведвальнай супольнасьці, перш чым рабіць нейкія канчатковыя заявы. Але верагоднасць бомбы на борце адназначна ёсьць».