Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па факце зьнікненьня трэнэра БФСТ «Дынама» Сьледчы камітэт завёў справу аб забойстве

абноўлена

Паволде Беларускага тэлебачаньня, зьніклы трэнэр — гэта Юлія Балыкіна.
Паволде Беларускага тэлебачаньня, зьніклы трэнэр — гэта Юлія Балыкіна.

Управа Сьледчага камітэту Беларусі па Менску шукае жыхарку Менску, якая працавала трэнэрам у БФСТ «Дынама» і зьнікла 28 кастрычніка. СК паведаміў, што заведзена крымінальная справа аб забойстве.

«У сьледзтва ёсьць аб’ектыўныя зьвесткі, які сьведчаць пра крымінальны характар зьнікненьня жанчыны. Падчас агляду месца жыхарства і аўтамабіля, які належаў жанчыне, знойдзеныя і забраныя сьляды, якія разам з сабранымі матэрыяламі паказваюць на зьдзяйсьненьне забойства», — паведамляе СК. З выкладзенага на сайце Сьледчага камітэту відэа вынікае, што на аўтамабілі сьледчыя знайшлі адбіткі пальцаў і сьляды крыві.

Паводле паведамленьня СК, ужо затрыманы падазраваны. Гэта мужчына 1987 году нараджэньня.

Паволде Беларускага тэлебачаньня, зьніклы трэнэр — гэта Юлія Балыкіна, яна шматразовая чэмпіёнка Беларусі па лёгкай атлетыцы, удзельніца лёнданскай алімпіяды.

Вядома, што пра зьнікненьне жанчыны паведаміў яе знаёмы 28 кастрычніка. Сьведка апавёў, што жанчына на сваім аўтамабілі паехала да свайго дому і больш на сувязь не выходзіла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG