У Пецярбургу ў гатэлі Crowne Plaza каля аэрапорта Пулкава працягваюць аказваць псыхалягічную і мэдычную дапамогу сваякам загінулых пасажыраў Airbus A-321 "Кагалымавія", які ляцеў з Эгіпту. Да будынка аэрапорта нясуць кветкі і дзіцячыя цацкі. На борце самалёта знаходзіліся 224 чалавекі.
Самалёт расейскай авікампаніі «Кагалымавія» зьнік з радараў неўзабаве пасьля вылету з Шарм-эш-Шэйху сёньня раніцай. Мясцовыя СМІ передаюць, што ён разьбіўся на Сынайскай паўвысьпе ў Эгіпце. Інфармацыю пра крушэньне пацьвердзілі ў офісе прэм’ер-міністра Эгіпту. На борце знаходзіліся 224 чалавекі, у тым ліку 217 пасажыраў.