У Нью-Ёрку расейскамоўныя прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці патрабавалі суду над вінаватым ў сьмерці Міхаіла Пішчэўскага.
Міхаіл, які не хаваў, што гей, быў зьбіты ў Менску былым настаўнікам фізкультуры Дзьмітрыем Лукашэвічам. Той выйшаў на волю па амністыі, а Пішчэўскі памёр пасьля некалькіх месяцаў знаходжаньня ў коме. Яму было 35 гадоў.
Як пішуць амэрыканскія актывісты, яны сёньня зайшлі ў беларускае консульства ў Нью-Ёрку, перадалі сактаратару ўлёткі, папрасілі сустрэчы з консулам: «Сакратар слухала ўважліва, з павагай і абяцала ўсё перадаць».