Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне 25 кастрычніка праходзяць мясцовыя выбары


Выбаршчыкі вызначаць, хто будзе кіраваць гарадамі і сёламі, хто стане дэпутатамі ў абласных, гарадзкіх, раённых і сельскіх саветах.

Як вынікае з прапанаваных прэзыдэнтам Украіны канстытуцыйных зьменаў, пераможцы сёлетніх выбараў атрымаюць крэслы ўсяго на два гады. Пасьля завяршэньня рэформы па дэцэнтралізацыі ў 2017 годзе павінны адбыцца новыя выбары, на якіх украінцы выберуць мясцовую ўладу ўжо з новымі паўнамоцтвамі.

Выбарчыя ўчасткі адкрыюцца а 8.00 і закрыюць дзьверы а 20.00. Мясцовыя выбары не адбудуцца ў анэксаваным Расеяй Крыме, а таксама ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласьцей, дзе фактычнай уладай зьяўляюцца прарасейскія баевікі з груповак ДНР і ЛНР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG