Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літанкета Свабоды: Павал Севярынец


Павал Севярынец
Павал Севярынец

Павал Севярынец нарадзіўся 30 сьнежня 1976 у Воршы. У 2000 скончыў БДУ, атрымаўшы дыплём інжынэра-геоляга. У 1997-2004 заснавальнік і кіраўнік Маладога Фронту. З 2005 — сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. Больш за 5 гадоў правёў у турмах, на «сутках» ды ў ссылках па палітычных справах. Заснавальнік асьветніцкіх праектаў «Курсы дыджэяў Адраджэньня» і «Шоў беларушчыны», сэрыі музычных альбомаў «Беларускі Хрысьціянскі Хіт». Аўтар кнігаў «Дыджэй Адраджэньня», «Пакаленьне Маладога Фронту», «Брату», «Люблю Беларусь», «Лісты зь лесу», «Беларуская глыбіня». Ляўрэат літаратурных прэміяў імя Алеся Адамовіча і Францішка Аляхновіча, прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Жанаты з Воляй Севярынец. Хрысьціянін.

1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Той, хто верыць у Бога і любіць Беларусь.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

Дома, у супакоі, калі выключыш тэлефон, памолісься і ў вакне чыстае неба.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

Бібліі.

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

Глечык з «Жураўлінага крыку» Быкава.

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Бог.

6. Што вы цяпер чытаеце?

Звычайна паралельна чытаю некалькі кнігаў. Зараз — збор твораў Адама Станкевіча, «Шляхам сумоўя» Зьніча і «Ісус і палітыка» Алана Сторкі.

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

Украінская.

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

«Люблю Беларусь».

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

Зараз дапісваю раман «Сэрца сьвятла».

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабодным?

Найбольш свабодным адчуваў сябе, калі маліўся ў турме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG